Аліса Рыжычэнка. Ці застанецца Расія без долараў і еўра і які курс валюты чакае беларусаў
Listen now
Description
Маскоўская біржа спыніла таргі доларам і еўра ў выніку санкцый, уведзеных у дачыненні да яе і шэрагу іншых устаноў такога ж кшталту, з боку ЗША. Адпаведна, адразу ўзніклі асцярогі, што курс расійскага рубля абваліцца. Для беларусаў у такім выпадку таксама магчымыя негатыўныя наступствы з улікам таго, як курс беларускага рубля залежны ад курсу рубля расійскага. І гэта не адзінае, што сёння насцярожвае і экспертаў, і шараговых беларусаў: ёсць яшчэ і рост цэн на тавары і паслугі, складаная сітуацыя на рынку працы, інфляцыя… Як сітуацыя на Маскоўскай біржы паўплывае на курсы валют у беларускіх абменніках і якіх сюрпрызаў можна чакаць ад Нацбанка РБ? У якім стане сёння беларуская эканоміка і ці на карысць ёй у доўгай перспектыве расійскія вайсковыя заказы? Як вайна і санкцыі ўплываюць на інфляцыю і што адбываецца на рынку працы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка ў сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістр эканомікі Аліса Рыжычэнка
More Episodes
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што адной з галоўных тэмаў яго перамоваў з Сі Цзіньпінам стала тэма адносінаў Кітая з Расіяй і Беларуссю і ўплыў гэтых адносінаў на вайну ва Украіне. Зразумела, што для Польшчы беларуская тэма актуальная не толькі з пункту гледжання саўдзелу Лукашэнкі ў...
Published 06/25/24
Published 06/25/24
Каманда спецпраекта прававой ініцыятывы “Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі” апублікавала сваё новае расследаванне — “Катаванні ў Маскоўскім РУУС Мінска 9-13 жніўня 2020 года”. І гэта не толькі сведчанні людзей, якія прайшлі праз катаванні, не толькі медыцынскія даведкі пра...
Published 06/25/24