Спецвыпуск! Беларуская гінекалагіня і беларуская гінекалогія
Listen now
Description
Гісторыя Беларускага Сэксу вяртаецца з новым сезонам і адразу са спецвыпускам! У мінулым сезоне Даша з Данай два выпускі запар расказвалі страшныя гісторыі пра свае гінекалагічныя прыгоды і гінекалагічныя прыгоды нашых продкаў. Надыйшоў час запрасіць прафесіяналку ў гэтай сферы, якая патлумачыць наіўным юзеркам вагін©,  чаму беларуская гінекалогія такая страшная, як рабілі аборты нашыя прапрабабулі, якая сувязь паміж унутрыматкавай спіраллю і персцёнкам у похве, чаму "цнатлівак" не аглядаюць з люстэркам, што адказваць на пытанне: палавым жыццём жывеце - калі ты толькі мастурбуеш (затое актыўна),  чаму прышчэпка ад ВПЧ каштуе амаль як нырка Падтрымаць нас кавай: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/ Інстаграм гінекалагіні Сашы: https://www.instagram.com/gvozd.eva/
More Episodes
У новым выпуску падкаста "Гісторыя беларускага сэксу" размаўляем пра хрысціянства і сэкс на беларускіх землях. Як хрысціянскія цэрквы (а іх было на Беларусі да халеры) рэгулявалі палавое жыццё нашых продкаў? Ці паддаваліся нашыя продкі на спробы гэтага рэгулявання? Чаму цела Хрыстова ў...
Published 05/31/24
Беларуская народная гінекалогія! Чэрці ў похве, віно ад крывацёкаў і малочніцы, небяспека мачавыпусканне на вагонь і супраць месяца. Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
Published 11/30/23