Хрысціянства і сэкс: распутныя святары, каталіцкія летнікі і неўмяручае паганства
Listen now
Description
У новым выпуску падкаста "Гісторыя беларускага сэксу" размаўляем пра хрысціянства і сэкс на беларускіх землях. Як хрысціянскія цэрквы (а іх было на Беларусі да халеры) рэгулявалі палавое жыццё нашых продкаў? Ці паддаваліся нашыя продкі на спробы гэтага рэгулявання? Чаму цела Хрыстова ў беларускім фальклоры не заўсёды тое, чым падаецца? Навошта святарам час ад часу плявалі ў спіну? Што рабілася ў кляштарах раней, і чым гэта нагадвае хрысціянскія летнікі цяпер? Усё гэта, а таксама хрысціянскую песню «Gaudete», перакладзеную на беларускую Дар’яй Гардзейчык і выкананую Данутай Грынь, слухайце ў новым выпуску падкаста «Гісторыя Беларускага Сэксу». Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Цікавыя кніжкі па тэме тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/ А ў падрыхтоўцы да эпізоду мы абапіраліся на наступныя крыніцы:  У. Лобач "Беларуская традыцыйная культура і хрысціянская царква ў XIX – пачатку XX стст.", І. Марзалюк "Матрыманіяльнасць і сэкс у Беларусі ХІ–ХVIII стст.", Э. Ярмусік "Канфесійная гісторыя Беларусі" і канешне, "Беларускі эратычны фальклор" пад рэдакцыяй Т. Валодзінай!
More Episodes
Гісторыя Беларускага Сэксу вяртаецца з новым сезонам і адразу са спецвыпускам! У мінулым сезоне Даша з Данай два выпускі запар расказвалі страшныя гісторыі пра свае гінекалагічныя прыгоды і гінекалагічныя прыгоды нашых продкаў. Надыйшоў час запрасіць прафесіяналку ў гэтай сферы, якая...
Published 05/12/24