Нястрымнае вяселле: чэлес на караваі, сэкс на гарбузах і зомбі-маладзёны
Listen now
Description
Чацвёрты выпуск сезона прысвечаны традыцыйнаму беларускаму вяселлю і пачынаецца з таго, што Дар’я Гардзейчык памірае ад тэмпературы, а Данута Грынь нечакана для сябе пераўтвараецца ў лектарку. - Традыцыйнае беларускае вяселле гэта чысты хаос, ці ёсць нейкія межы? - Ці былі вы ў сітуацыі, калі на ваш каравай паклалі чэлес? - Ці можаце вы хутка выгаварыць скарагаворку “Надобень толобень? А як недоўбень, то я дале подоўбень”? - Давайце разбяромся, што рабіць у сітуацыі, калі “паўзе чарвяк па назе” Пры падрыхтоўцы да выпуска мы ізноў чыталі кнігу “Белорусский эротический фольклор” пад рэдакцыяй Таццяны Валодзінай, зборнік “Беларуская атлянтыда”, кнігу Алены Ляшкевіч “Традыцыйны каляндар: нарысы”, артыкул гэтай жа аўтаркі “Апісанне шляхецкага палескага вяселля 1930-х гг. у Станіслава Дваракоўскага і сучасныя запісы па яго слядах”, а яшчэ артыкул В.І. Мішынай “Сімвалічныя характарыстыкі абрадавай прасторы традыцыйнага беларускага вяселля: локус жаніха”. А яшчэ слухалі “Песні і найгрышы вяселля вёскі Лявонпаль і яе наваколляў” (2016). Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/ Падтрымаць нас кавай: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory Падтрымаць на патрыёне: https://www.patreon.com/user?u=101233621 Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.
More Episodes
У новым выпуску падкаста "Гісторыя беларускага сэксу" размаўляем пра хрысціянства і сэкс на беларускіх землях. Як хрысціянскія цэрквы (а іх было на Беларусі да халеры) рэгулявалі палавое жыццё нашых продкаў? Ці паддаваліся нашыя продкі на спробы гэтага рэгулявання? Чаму цела Хрыстова ў...
Published 05/31/24
Гісторыя Беларускага Сэксу вяртаецца з новым сезонам і адразу са спецвыпускам! У мінулым сезоне Даша з Данай два выпускі запар расказвалі страшныя гісторыі пра свае гінекалагічныя прыгоды і гінекалагічныя прыгоды нашых продкаў. Надыйшоў час запрасіць прафесіяналку ў гэтай сферы, якая...
Published 05/12/24